У Рагачоўскім раёне згарэла 150-гадовая царква
Пажар знішчыў старадаўнюю царкву святога Мікалая Цудатворца ў вёсцы Стары Крыўск Рагачоўскага раёна. Пад раніцу 5 снежня мясцовыя жыхары заўважылі дым, які ідзе з храма, і выклікалі пажарнікаў. Выратавальнікі прыехалі ў 5.53, але выратаваць ад агню драўляны будынак ужо не змаглі, адзначае БелаПАН.
На пажары ніхто не загінуў, яго прычыны ўсталёўваюцца. Варта адзначыць, што царква была пабудаваная ў 1852 годзе.
На пажары ніхто не загінуў, яго прычыны ўсталёўваюцца. Варта адзначыць, што царква была пабудаваная ў 1852 годзе.