У Рагачове міліцыянт страляў у 22-гадовую дзяўчыну

Пацярпелая ў крытычным стане знаходзіцца ў лякарні. У вёсцы Доўск Рагачоўскага раёна ўчастковы інспектар стрэлам з табельнай зброі цяжка параніў 22-гадовую мясцовую жыхарку. Здарэнне адбылося 6 ліпеня каля 23:00.

Па папярэдняй інфармацыі, стрэл адбыўся выпадкова. Разам з тым, першапачатковая праверка выявіла, што прафесійная падрыхтоўка ў райаддзеле не была арганізаваная належным чынам. З міліцыянтамі, якія заступалі на дзяжурства, не заўсёды праводзіліся штодзённыя інструктажы.

БелТА паведамляе, што Гомельская абласная пракуратура распачала крымінальную справу па частцы 1 артыкула 14 "Замах на злачынства" і артыкуле 139 "Забойства" Крымінальнага кодэксу. Справа знаходзіцца на асабістым кантролі ў міністра ўнутраных спраў. Супрацоўнік міліцыі затрыманы.