У Расіі бабёр пракраўся ў краму і разграміў вітрыну з гарэлкай (відэа)
Вялікі бабёр пракраўся ў прадуктовую краму ў горадзе Азёрск Чэлябінскай вобласці Расіі і ўчыніў пагром. Жывёліна разграміла вітрыну віннага аддзела крамы, у выніку чаго былі пабітыя некалькі бутэлек гарэлкі, паведамляе “РИА Новости”.
Па меркаванні супрацоўнікаў мясцовага МНС, якім удалося злавіць бабра і выпусціць яго ў лес, жывёла была напалоханая ляснымі пажарамі і, верагодна, "шукала абароны ў людзей".
Па меркаванні супрацоўнікаў мясцовага МНС, якім удалося злавіць бабра і выпусціць яго ў лес, жывёла была напалоханая ляснымі пажарамі і, верагодна, "шукала абароны ў людзей".