У Расіі ліквідавалі секту сатаністаў, якую арганізаваў беларускі студэнт

Дзейнасць секты сатаністаў спыненая праваахоўнымі органамі рэспублікі Мардовія, суб'екта Расійскай Федэрацыі. У яе было ўцягнута больш за 60 чалавек.  Як паведамляе сайт moscow-post.ru, секту арганізаваў 24-гадовы студэнт медыцынскага факультэта, грамадзянін Беларусі. Следчыя органы распачалі крымінальную справу.