У Расіі могуць прызнаць экстрэмісцкай кнігу Беніта Мусаліні

Аднак расійская пракуратура папрасіла суд прызнаць кнігу экстрэмісцкай.

"Устаноўлена, што дадзенае друкаванае выданне, аўтар якога з'яўляўся лідарам і заснавальнікам італьянскай нацыянальнай фашысцкай партыі, на цяперашні час знаходзіцца ў свабодным грамадзянскім абароце і прадаецца ў кнігарні, — цытуе паведамленне РІА "Новости". — Пры гэтым Федэральным законам "Аб супрацьдзеянні экстрэмісцкай дзейнасці" працы кіраўнікоў фашысцкай партыі Італіі, у тым ліку Бэніта Мусаліні, ужо прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі і правядзенне адпаведных даследаванняў, у тым ліку псіхолага-лінгвістычных, для дадзеных друкаваных матэрыялаў не патрабуецца".

Нагадаем, Беніта Мусаліні (1883 — 1945) ачольваў Італію як прэм'ер-міністр у 1922-1943 гадах. Заснавальнік і ідэолаг італьянскага фашызму. Падчас Другой сусветнай вайны Мусаліні выступіў на баку гітлераўскай Нямеччыны. Вясной 1945-га яго расстралялі італьянскія партызаны.