У Расіі падазраюць, што праз Беларусь нелегальна ўвозіцца віно

Праз Беларусь у Расію ідзе нелегальны экспарт віна, падазрае Федэральная служба Расіі па нагляду ў сферы абароны правоў спажыўцоў.
Паводле слоў яе кіраўніка Генадзя Анішчанкі, з Беларусі, нібыта, завозяцца "віно і вінныя матэрыялы недазволеных малдаўскіх фірм-вытворцаў". Таксама правяраецца інфармацыя пра рээкспарт віна з тых рэгіёнаў, з якіх Расія катэгарычна забараніла ўвоз вінных прадуктаў, паведамляе ИТАР-ТАСС.