У Расіі пакаралі цыганскага барона з Беларусі за гандаль алкаголем

Цыганскага барона з Беларусі пакаралі штрафам ў Наўгародскай вобласці Расіі.  Праваахоўныя органы выявілі, што Міхаіл Янаш незаконна ўстанавіў гандлёвую кропку на тэрыторыі табару ў горадзе Чудава і рэалізоўваў алкагольныя напоі.

Як паведамляе агенцтва Regnum, цыганская грамада на чале з Янашам "эмігравала" з Беларусі каля 20 гадоў таму. Расійскія ўлады выдзелілі ім зямельныя ўчасткі ў вёсцы Прыдарожнае. Аднак праз некаторы час беларускія цыганы пачалі ўжо без дазволу захопліваць зямлю нават у раённым цэнтры.

Тады ў іх і пачаліся праблемы з праваахоўнымі органамі, якія цягнуцца дагэтуль.