У Расіі памёр "крымінальны аўтарытэт" з Беларусі Ўладзімір Бірукоў
"Крымінальны аўтарытэт" з Беларусі Ўладзімір Бірукоў па мянушцы "Біра" памёр у Расіі. Як паведамляе "Інтэрфакс" са спасылкай на праваахоўныя органы, прычынай смерці стаў сардэчны прыступ. "Біру" знайшлі ў ягонай кватэры.
Нагадаем, 46-гадовы Бірукоў быў аб'яўлены ў міжнародны вышук беларускімі праваахоўнымі органамі. Супраць яго была распачатая крымінальная справа за "адмыванне" матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам, і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
Раней ён здзяйсняў кантроль за Бабруйскам (паводле некаторых звестак, у горадзе меў нерухомасці на 500 тыс. долараў), пасля хаваўся ў Расіі. 19 лютага Бірукова затрымалі ў Маскве, але на наступны дзень адпусцілі паводле рашэння пракурора на той падставе. што ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі.
Праўдападобна, пахаванне Ўладзіміра Бірукова адбудзецца ў Бабруйску.