У Расіі ў кавярні мядзведзь адгрыз руку жанчыне (відэа)
Здарэнне адбылося ў Томскай вобласці. Жанчына шпіталізаваная, праводзіцца расследаванне.
У Томскай вобласці Расіі мядзведзь напаў на жанчыну ў кавярні. Як паведамляе РІА "Новости", жывёлу ўтрымлівалі на тэрыторыі пункта грамадскага харчавання, ад наведвальнікаў яе адгароджваў паўтараметровы плот.
Па адной версіі, маладая жанчына падышла да мядзведзя, каб лепш яго разглядзець і ў гэты момант ён схапіў яе за руку. Муж пацярпелай у гэты час рабіў замову ў кавярні. Па іншай версіі, жанчына магла знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, яна сама пералезла праз плот, за якім утрымлівалі двух мядзведзяў. Адзін з драпежнікаў і адгрыз руку.
Пацярпелую шпіталізавалі. Паліцыя праводзіць расследаванне. Высветлілася, што мядзведзі жывуць каля кавярні ўжо некалькі гадоў.

Здымак з сацсетак і ria.ru.