У Расіі выяўлены другі выпадак захворвання свіным грыпам

Другі выпадак захворвання грыпам A/H1N1 (альбо свіным грыпам) выяўлены ў Расіі. Наяўнасць віруса была пацверджаная ў жыхара Калужскай вобласці, які вярнуўся з Дамініканскай рэспублікі.
Як паведамляе РИА "Новости", мужчына знаходзіўся на курорце ў вясельным падарожжы.

Нагадаем, першы расіянін, які захварэў на свіны грып, нядаўна вярнуўся ў Маскву з Нью-Ёрка, дзе на працягу некалькіх месяцаў працаваў выкладчыкам ва ўніверсітэце. У цяперашні час стан хворага здавальняючы, пагрозы для жыцця няма.