У Расіі забараняюць прадаваць слуцкія чыгунныя патэльні
Слуцкія патэльні аказаліся шкоднымі для расіян. У расійскім горадзе Варонеж забаранілі прадаваць беларускія вырабы з чыгуна. Падставай для гэтага стала выяўленне ў іх недазволеных рэчываў, шкодных
для здароўя. Аднак на слуцкім прадпрыемстве “Эмальпосуд” сумняюцца, што
ў Варонежы забракавалі іх посуд.
Дарэчы, уся прадукцыя завода пастаўляецца ў Маскву, адкуль адбываецца яе распаўсюд па Расіі. Штогод случчакі адпраўляюць расіянам ад 150 да 200 тысяч чыгунных патэльняў, паведамляе газета “Комсомольская правда в Беларуси”.