У Расіі зарэгістравана першая смерць ад свінога грыпу

Супрацоўніца маскоўскай лякарні яшчэ тры тыдні таму сканала ад свінога грыпу, што стала першым выпадкам смерці ў Расіі ад гэтага вірусу.
Як распавёў дырэктар Інстытута вірусалогіі Дзмітрый Львоў, у Расіі свіным грыпам заражаныя "дзясяткі тысяч" чалавек. Між тым галоўны санітарны лекар Расіі Генадзь Анішчанка прыводзіў лічбу ў 319 чалавек, інфармуе “Інтэрфакс”.