У Расіі затрымалі гвалтаўніка, які ўцёк з беларускай турмы
Яго арыштавалі паліцэйскія ў Бранску. Мужчына знаходзіўся ў вышуку і ў Расіі, і ў Беларусі.
Пры затрыманні злачынца спрабаваў уцячы, паведамляюць мясцовыя СМІ.
У ходзе праверкі было ўстаноўлена: затрыманы знаходзіцца ў мясцовым вышуку за ўчыненне крадзяжу ў Бранскай вобласці, а таксама ў федэральным вышуку за пабег з месцаў пазбаўлення волі ў Беларусі. Там ён адбываў пакаранне за згвалтаванне.