У Расіі затрымалі "ляснога брата"-дэзерціра, які хаваўся 11 гадоў

У Расіі затрымалі "ляснога брата"-дэзерціра, які хаваўся 11 гадоў

У Расіі на Камчатцы знайшлі дэзерціра, які 11 гадоў хаваўся ў лесе. Як паведамляе РІА "Новости", мужчыну затрымалі паліцэйскія. Высветлілася, што ў 2004 годзе жыхар Таганрога пасля года службы ўцёк са сваёй вайсковай часткі на Камчатцы. Увесь гэты час ён жыў у лесе, часам яму ўдавалася зарабіць на жыццё. Наладзіць сувязь са сваімі роднымі мужчына не спрабаваў.

Дарэчы, пасля таго, як яшчэ каля дзесяцігодзя таму сваякі апазналі дэзерціра ў адным з загінулых, паліцыя спыніла яго пошукі. Цяпер яму 30 гадоў. Справу затрыманага будуць вывучаць вайсковыя следчыя.

Здымак з архіву.