У Расіі затрымлівалі аднаго са стваральнікаў «Мультклуба»
У расійскім горадзе Цвер затрымлівалі аднаго са стваральнікаў «Мультклуба», тэхнічнага каардынатара інтэрнэт-супольнасці «Трэці шлях» Андрэя Абозава. Беларус ехаў з Украіны ў Эстонію праз Расію. 25 сакавіка ў Цвяры яго знялі з цягніка Масква — Талін. Міліцыянты, якія праводзілі затрыманне, заявілі, што Андрэй знаходзіцца ў федэральным вышуку Расіі, што ў далейшым не пацвердзілася.
Высветлілася, што яго шукалі толькі на гэтым накірунку расійскай чыгункі, і вышук Абозава быў ініцыяваны беларускімі праваахоўнымі органамі.
Нагадаем, што па справе, распачатай у 2005 г. па факце распаўсюду ў інтэрнэце мультфільмаў, персанажы якіх нагадваюць кіраўніка Беларусі і іншых высокапастаўленых чыноўнікаў, акрамя Абозава праходзяць Павел Марозаў і Алег Мініч.
Іх абвінавачваюць у паклёпе на прэзідэнта Беларусі (арт. 367 ч.1 Крымінальнага кодэксу). Спачатку за мяжу з’ехалі Мініч і Абозаў, напрыканцы мінулага года ва Украіну выехаў Марозаў.
Больш за суткі Андрэй Абозаў знаходзіўся пад вартай у Цвяры, трымаў сухую галадоўку, пратэстуючы супраць планаў яго экстрадыцыі ў Беларусь. З дапамогай расійскіх праваабаронцаў беларус быў вызвалены.
Цвярская пракуратура пастанавіла, што ў адпаведнасці з крымінальна-працэсуальным кодэксам Расійскай Федэрацыі, беларус «не можа быць выданы ініцыятарам запыту ў сувязі з адсутнасцю ў КК РФ нормы, якая прадугледжвае адказнасць за аналагічныя злачынствы».
Вечарам 26 сакавіка Андрэя Абозава пад аховай расійскай міліцыі даставілі да эстонскай мяжы, паведамляе сайт «Трэцяга шляху». Зараз Абозаў мае намер прасіць у Эстоніі палітычнага прытулку.
Photo.ByMedia.net