У расійскім Стаўрапалі кот арыштаваны за даўгі гаспадара

У Стаўрапальскім краі Расіі прадпрымальнік паплаціўся сваім катом за пазыкі перад банкам. Мужчына працяглы час не выплачваў пазычанасць на суму болей за 200 тысяч расійскіх рублёў (каля 40 тысяч долараў). У выніку прадстаўнікі банка звярнуліся ў суд, які абавязаў неплацельшчыка сплаціць грошы.

Аднак мужчына не спяшаўся вяртаць даўгі, і тады судовыя прыставы наклалі арышт на яго хатняга ката пароды данскі сфінкс. У выпадку растраты або адчужэння арыштаванай маёмасці гаспадару жывёлы пагражае крымінальная адказнасць. Калі ж прадпрымальнік цягам 10 дзён не сплаціць доўг, сфінкса адправяць на рэалізацыю, паведамляе сайт dni.ru.

Ілюстратыўнае фота з сайта sfinx-cats.ucoz.ru