У Раўбічах прадставілі першую ў Беларусі жаночую хакейную каманду
Першую ў Беларусі жаночую хакейную каманду прадставілі ў Раўбічах. Гэты хакейны клуб быў зарэгістраваны напрыканцы вясны сёлета. Затым "Пантэра" заявілася ў чэмпіянат Латвіі. І ўжо зараз перад камандай пастаўлена задача — трапіць у першую тройку.
Амбіцыйныя планы "Пантэры" пацвярджае і трансферная палітыка. У камандзе ёсць удзельніцы Алімпіяды з Расіі і Славакіі.
Акрамя выніку ў новай каманды ёсць яшчэ адна вельмі важная задача — падрыхтоўка беларускіх спартсменак. Калі ўсё пойдзе згодна з планам, то ўжо праз некалькі гадоў мы зможам заявіць сваю зборную на жаночы чэмпіянат свету, адзначае Першы тэлеканал.