У разглядзе скаргі БХК адмовілі без права абскарджвання
Вярхоўны суд Беларусі адмовіўся разглядаць скаргу Беларускага Хельсінкскага камітэта аб непрызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Скарга была накіраваная ў суд 10 студзеня. У ёй пазначалася, што па выніках назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў выяўленыя адступленні ад "дэмакратычных прынцыпаў і стандартаў", а таксама парушэнні падчас падліку галасоў, што магло паўплываць на канчатковыя вынікі.
Як заявіў у эфіры Еўрарадыё кіраўнік юрыдычнай службы Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла, Вярхоўны суд якраз і павінен разглядаць падобныя спрэчныя сітуацыі.
У той жа час прадстаўнікі Вярхоўнага суда паведамілі заяўнікам, што гэтае рашэнне аб адмове абскарджванню і апратэставанню ў касацыйным парадку не падлягае.