У Рэчыцы 8-гадовы хлопчык напароўся рукой на металічны плот

Увечары 10 студзеня ў Рэчыцы 8-гадовы хлопчык напароўся рукой на металічны плот. Ён няўдала спрабаваў пералезці праз яго. У выніку спатрэбілася дапамога выратавальнікаў і медыкаў.

Супрацоўнікі МНС з дапамогай спецінструментаў вызвалілі руку хлопчыка — адрэзалі металічны прут ад плота. У бальніцы яго выдалілі з рукі ды наклалі швы. Пасля аказання меддапамогі хлопчыка адпусцілі дахаты, інфармуе прэс-служба МНС.

Фота — МНС