У Рэчыцы маці пяцёх дзяцей гандлявала фальшывымі дакументамі
Гандлярку фальшывымі дакументамі затрымалі ў горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці. Аператыўнікі знайшлі падчас ператрусу ў яе доме амаль 600 чыстых
бланкаў пасведчанняў рабочых спецыяльнасцяў, медыцынскіх даведак,
дыпломаў расійскіх ВНУ, каля 150 адбіткаў пячатак і штампаў розных
арганізацый і ўстаноў нашай краіны і Расіі.
Пасведчанне ці дыплом у махляркі каштавалі 250 долараў, а меддаведка - 50 тысяч рублёў.
Супраць жанчыны распачатыя аж тры крымінальных справы. Паведамляецца, што раней гэтая жыхарка Рэчыцы ўжо была ўмоўна асуджаная за падобную дзейнасць. “Мягкае” пакаранне тлумачыцца тым, што жанчына выхоўвае пяцёх дзяцей, адзначае газета “Звязда”.