У Рэчыцы на выбарчым участку затрымалі кандыдата ў дэпутаты

Кандыдата ў дэпутаты па Рэчыцкай індустрыйнай акрузе №3 Аляксея Змушко, а таксама яго брата Канстанціна, затрымалі міліцыянты на ўваходзе на выбарчы участак. Прычыну затрымання міліцыянты не патлумачылі.  Як паведаміў БелаПАН адзін з лідэраў аргкамітэта па стварэнню партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Павел Севярынец, пасля гэтага на ўчастак не пускалі нават выбаршчыкаў, якія хацелі прагаласаваць, і яго праца была заблакаваная.