У Рэчыцы пачалі выпускаць "цуда-цвікі", якія прабіваюць чыгуначныя рэйкі
Выпуск "цуда-цвікоў" наладжаны на Рэчыцкім метызным заводзе. Нядаўна там была выраблена першая партыя цвікоў, якімі можна прабіваць метал, напрыклад, чыгуначную рэйку. Замову на выраб цвікоў з унікальнымі ўласцівасцямі беларускае
прадпрыемства атрымала ад адной з нямецкіх фірмаў. Вось што кажа ў інтэрв'ю Еўрарадыё прадстаўнік завода Уладзімір Жалезка:
"Прапанавалі вырабіць цвікі для металу. І гэтыя цвікі былі зробленыя. І ўжо першая партыя пайшла на выпрабаванні ў Нямеччыну і Аўстрыю".
У выпадку, калі немцы і аўстрыйцы будуць задаволеныя якасцю, завод атрымае замову на выраб прамысловай партыі "цуда-цвікоў".
Дарэчы, кошт навінкі на сусветным рынку ў 8-10 разоў большы, чым у цвікоў з традыцыйнымі ўласцівасцямі. У краінах СНД такая прадукцыя не выпускаецца, а ў Еўропе ў рэчыцкіх цвікоў няма моцных канкурэнтаў. Вось што кажуць на прадпрыемстве:
"Мы з'яўляемся лідэрам у Еўропе па вытворчасці спецыяльных цвікоў".