У Рэчыцы жанчына-кіроўца збіла пешахода і ўцякла
Аднак супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі яе асобу.
4 лістапада ў цэнтры Рэчыцы на рэгуляваным пешаходным пераходзе аўтамабіль KIA Sorento збіў 75-гадовага мужчыну. 40-гадовая жанчына-кіроўца пры павароце чамусьці яго не прапусціла. У выніку пенсіянер атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі яго шпіталізавалі ў раённую бальніцу.
Кіроўца з месца здарэння з'ехала. Супрацоўнікам ДАІ ўдалося ўстанавіць яе асобу, інфармуе БЕЛТА.