У рэйтынгу Кубка Дэвіса Беларусь узнялася з 32-га на 27-е месца
Дзякуючы перамозе над зборнай Македоніі Беларусь узнялася ў рэйтынгу Кубка Дэвіса з 32-га на 27-е месца.
Нагадаем, матч 1-й групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса Беларусь-Македонія прайшоў 10-12 ліпеня ў Мінску і завяршыўся перамогай гаспадароў з лікам 4:1.
Рэйтынг узначалілі іспанцы, на другім месцы — амерыканцы, на трэцім — зборная Расіі, якая ў чвэрцьфінале Кубка Дэвіса прайграла Ізраілю і пакінула першы радок, паведамляе БелаПАН.