У Ружанах касіркі "Беларусбанку" займаліся "прыватным абменам" валюты

Як піша газета “Раённыя будні”, жанчына мяняла кліентам валюту, але не афармляла гэта належным чынам. На розніцы курсаў яна зарабіла амаль 29 мільёнаў рублёў. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. Цяпер несумленнай супрацоўніцы банку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.



Дарэчы, адначасова праваахоўнікі выявілі і другі падобны выпадак. Яшчэ адна касірка банку зарабіла на розніцы валютных курсаў каля дзевяці мільёнаў рублёў. Яе чакае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.



Фота — ru.tsn.ua