У Ружанах злодзей-дамушнік вынес з хаты нават тузін яек
Здарэнне адбылося 25 верасня.
Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, да праваахоўнікаў звярнулася мясцовая жыхарка. Жанчына заявіла, што ў час яе адсутнасці зламыснік прабраўся ў дом праз разбітае акно. Адтуль невядомы злодзей вынес тэлевізар "Гарызонт", ровар, тэлефонны апарат, настольную лямпу і... паквапіўся нават на вядро, будзільнік і 12 курыных яек.
Па факце крадзяжу была пачата крымінальная справа. Калі злодзея выявяць, яму пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.