У Рызе французы скралі латвійскі сцяг і ўцякалі ад паліцыі
Незвычайнае здарэнне адбылося ў сталіцы Латвіі ўначы на 9 траўня.
Як паведамляе сайт delfi.lv, трое грамадзян Францыі каля гадзіны ночы сарвалі дзяржаўны сцяг з будынка на вуліцы Чака. Калі з'явіліся паліцыянты, замежнікі кінуліся наўцёкі. Аднак усіх іх затрымалі разам з "сувенірам".