У Сабор Беларускіх святых унесеныя 14 пакутнікаў і вызнаўцаў

На пасяджэнні Сіноду Беларускай Праваслаўнай Царквы Камісія па кананізацыі прадставіла рапарт аб святых, якія нарадзіліся, жылі, неслі служэнне на тэрыторыі Беларусі, аднак скончылі сваё жыццё ў іншых епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы, якімі і былі кананізаваныя. Сінод разгледзіў пытанне аб магчымасці ўключэння гэтых святых у склад Сабору Беларускіх святых і прыняў рашэнне далучыць да Сабору 14 пакутнікаў і вызнаўцаў, інфармуе сайт churchby.info.

Большасць з іх былі расстраляныя, закатаваныя савецкімі карнымі органамі, альбо памерлі ў зняволенні. Адзначым, што ў лік беларускіх святых патрапіў і свяціцель Ціхан, Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі. Падставай для гэтага стала тое, што ён некалькі гадоў кіраваў Віленскай епархіяй.

Поўны спіс пакутнікаў і вызнаўцаў, далучаных да Сабору Беларускіх святых глядзіце тут