У сакавіку заробкі выраслі амаль на 80 тысяч рублёў

Заробак беларусаў за сакавік вырас амаль на 80 тысяч рублёў. Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, працоўныя і службоўцы атрымалі за мінулы месяц 1 117 800 рублёў (у лютым ― 1 038 149), а работнікі ― 1 095 257 (у лютым ― 1 016 393 рублі).
Нагадаем, згодна з абяцаннем прэзідэнта, да канца года заробкі павінны вырасці да 500 долараў. Адпаведна за 9 месяцаў яны мусяць павялічыцца на 125 долараў.