У Салігорскім раёне маладога чалавека ў багажніку машыны вывозілі ў лес

У Салігорскім раёне маладога чалавека ў багажніку машыны вывозілі ў лес

У Салігорску распачалі крымінальную справу ў адносінах чатырох мясцовых жыхароў. 20-22 гадовых маладых людзей падазраюць у вымагальніцтве.

Як паведамляе БЕЛТА, яны схапілі на вуліцы 25-гадовага мужчыну, закінулі яго ў багажнік аўтамабіля і завезлі ў лес. Там зламыснікі пагражалі пацярпеламу пнеўматычным пісталетам і патрабавалі аддаць 1 тысячу долараў. Нібыта, ён іх ім завінаваціўся. Мужчына пагадзіўся і яго адпусцілі. Пасля гэтага пацярпелы звярнуўся ў міліцыю.

Праводзіцца расследаванне, праходзяць допыты падазраваных.

Здымак з архіву.