У Салігорску на дактыласкапію накіроўваюць праз ідэолагаў

Апошнім часам шматлікія працаўнікі салігорскіх прадпрыемстваў пачалі атрымліваць накіраванні Салігорскага РАУС на праходжанне абавязковай дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі. Накіраванні выдаюць на працоўным месцы адказныя за ідэалагічную працу. Скаргі на такія факты паступаюць да мясцовых праваабаронцаў, у прыватнасці, ад супрацоўнікаў ААТ"Беларуськалій" і ААТ "Будтрэст № 3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі".

Варта адзначыць, што атрыманыя накіраванні не маюць ніякіх пячатак або подпісаў упаўнаважаных асоб, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".