У Салігорску п'яны пенсіянер зарэзаў сваю дачку

8 сакавіка каля 12-й гадзіны ў Салігорску пенсіянер зарэзаў сваю дачку. Як інфармуе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення. Вядома, што паміж ім і 43-гадовай дачкой, якая жыла ў яго кватэры і нідзе не працавала, узнікла сварка. Падчас яе пенсіянер і ўзяўся за нож. Зламыснік затрыманы.

Падобнае здарэнне ўчора адбылося і ў Мастоўскім раёне. У вёсцы Сухінічы ўначы ў адным з дамоў знайшлі труп 29-гадовага жыхара Гродна. Высветлілася, што яго на сваім падворку забіў нажом падчас сваркі 49-гадовы мясцовы жыхар. Яго затрымалі. Адзначаецца, што загінулы нідзе не працаваў.

Фота: Fotolia