У Салігорску збіраюць подпісы за беларусізацыю грамадскага транспарту
Салігорская моладзь збірае подпісы за беларусізацыю грамадскага транспарту ў горадзе. Планавалася да канца лютага назбіраць каля тысячы подпісаў, аднак ужо на ўчорашні дзень іх налічвалася больш за 1200.
Арганізатары кампаніі плануюць таксама накіроўваць звароты з патрабаваннем пашырэння ўжывання беларускай мовы ў прыватныя і дзяржаўныя прадпрыемствы, фірмы і арганізацыі Салігорска, паведамляе сайт mfront.net.