У салонах грамадскага транспарту сталіцы будзе цішэй гучаць рэклама

Аб’ём і частату гучання інфармацыі ў салонах грамадскага транспарту сталіцы плануецца значна паменшыць. Пра гэта паведамляе “Мінсктранс”, які таксама перагледжвае яе змест.  Цяпер узровень гуку інфармацыйных рэкламных паведамленняў у аўтобусах і тралейбусах адпавядае санітарным правілам і нормам і не пераавышае 60 дэцыбел. Аднак бываюць выпадкі, калі нормы парушаюцца, інфармуе агенцтва “Мінск-навіны”