У Саратаве "затрымалі" 2 кг гераіну і беларускага наркагандляра

2 кілаграмы гераіна, які злачынцы меркавалі прадаць у Беларусі, канфіскавалі ў грамадзяніна Ўзбекістана саратаўскія міліцыянеры. Крыху пазней у Саратаве быў затрыманы і той беларус, які збіраўся транспартаваць наркотыкі ў нашую краіну. Перавозам наркотыкаў займалася міжэтнічная злачынная група, якая складаецца з трох чалавек — узбека, таджыка і беларуса. Таджык перавозіў пакеты з гераінам з праз расійскую мяжу і выкідаў з вакна цягніка "Худжанд — Максва" ва ўмоўленае месца, дзе іх падбіраў узбек. За далейшую транспартыроўку адказваў беларус.

Следствам сабрала дастатковую доказную базу, паведамляе сайт "Взгляд-инфо". Усім траім змоўшчыкам прад'яўленае абвінавачванне, але пакуль што толькі ўзбек прызнаў сваю віну цалкам. Астатнія адмаўляюць дачыненне да злачынства.