У Сенненскім раёне на паляванні застрэлілі прадпрымальніка
Прадпрымальнік з Сенненскага раёна быў забіты падчас палявання на дзікіх качак. 46-гадовы мужчына атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву і на месцы памёр.
Падазронага ў яго забойстве затрымалі. Ім з'яўляецца пенсіянер, жыхар Сенненскага раёна. Праваахоўнікі мяркуюць, што стрэл у прадпрымальніка ён зрабіў па неасцярожнасці.
Дарэчы, абодва мужчыны мелі дазвол на правядзенне палявання.
Інтэрфакс