У Сенненскім раёне пенсіянер застрэліў і спаліў сябра

Цела 54-гадовага жыхара вёскі Пашкова Сенненскага раёна знайшлі пажарныя, калі пагасілі ягоную палаючую хату. Мужчына не згарэў на пажары, а загінуў ад агнястрэльнага ранення ў жывот. Высветлілася, што небараку застрэліў сябра-пенсіянер. Мужыкі пасварыліся на п’яныя вочы, і пенсіянер, што быў у гасцях у сваёй будучай ахвяры, не паленаваўся збегаць дадому па стрэльбу. Гаспадара хаты ён застрэліў на ганку, потым зацягнуў цела ў дом і падпаліў шпалеры на сценах. Забойцу пагражае тэрмін пазбаўлення волі ад шасці да пятнаццаці гадоў.