У Сербіі плануецца арганізаваць зборку беларускіх трактароў
У Сербіі плануецца арганізаваць зборку беларускіх трактароў. Аб гэтым паведаміў міністр гандлю Беларусі Валянцін Чаканаў.
Паводле яго слоў, абмеркаванне такіх планаў адбылося 3 лістапада пры наведванні сербскай дэлегацыяй Мінскага трактарнага завода. Канкрэтных вынікаў трэба чакаць у канцы гэтага — пачатку наступнага года, прагназуе Чаканаў.
Будзе працягнута таксама рэалізацыя праекта па сумеснай зборцы ў Сербіі аўтобусаў "МАЗ". Сёлета сербскаму партнёру ўжо пастаўлена некалькі машынакамплектаў, і да канца гэтага года будзе пастаўлена яшчэ дзесяць, паведамляе БелаПАН.