У Шатландыі пачынаецца кампанія рэферэндуму аб незалежнасці
Агітацыя афіцыйна стартуе сёння, 30 траўня і будзе доўжыцца 16 тыдняў.
Рэферэндум прызначаны на 18 верасня: 4 мільёны шатландскіх выбаршчыкаў адкажуць на пытанне, ці павінна Шатландыя застацца ў складзе Злучанага Каралеўства. На агітацыю бакам дазволена патраціць па 2,5 мільёны долараў.
Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран неаднаразова звяртаўся да жыхароў Шатландыі з просьбай прагаласаваць супраць яе вывядзення са складу Злучанага Каралеўства, передае ВВС.