У Шатландыі прайшоў марш у падтрымку вытворцы віскі "Johnnie Walker"
20 тысяч чалавек зладзілі тэатралізаваны марш пратэсту супраць закрыцця заводу ў шатландскім Кілмарноку, дзе выпускаецца віскі "Johnnie Walker". Дзеля такога выпадку дэманстранты нават патрывожылі дух старога Джоні, які сканаў больш за 150 год таму. Яго "з'яўленне" суправаджалі маркотныя гукі дудаў.
Мясцовыя прафсаюзныя лідэры лічаць, што ў кампаніі "Diageo" няма паважных прычынаў для скарачэння працоўных месцаў.
Летась яны атрымалі прыбытак больш за два мільярды фунтаў стэрлінгаў, аднак сёлета прыбыткаў не будзе. "Diageo" — найбуйнейшы ў свеце вытворца алкагольных напояў, уладальнік такіх брэндаў, як Johnnie Walker, Smirnoff, Baileys, B, Guinness і шэраг іншых, — скарачае 900 працоўных месцаў у Шатландыі, з іх 700 — у Кілмарноку.