У Шчучыне пяцігадовая дзяўчынка выпала з чацвёртага паверху

У Шчучыне супрацоўнікі Следчага камітэта праводзяць праверку па факце смерці малалетняй дзяўчынкі.

Здарэнне адбылося ўвечары 3 траўня. На тратуары каля жылога дома пабачылі 5-гадовую дзяўчынку. На месца падзеяў аператыўна прыбылі медыкі, якія даставілі яе ў лякарню. Аднак выратаваць жыццё дзіцяці не ўдалося.

Выявілася, што дзяўчынка выпала з чацвёртага паверху жылога дома. Бацькі пакінулі адну ў кватэры на 15 хвілінаў.

Для выяўлення прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза.

Падчас праверкі таксама дадуць прававую ацэнку дзеянням бацькоў і выявяць усе акалічнасці здарэння.

Фота — kp.by