У Шчучынскім раёне на паперы за $100 тысяч адрамантавалі свінакомплекс

За 100 тысяч долараў "адрамантавала" свінакомплекс сельгаспрадпрыемства "Васілішкі" з Шчучынскага раёна. На гэтыя мэты быў афармлены спецыяльны крэдыт. Частку яго атрымала мінская фірма, якая насамрэч ніякіх рамонтных працаў не праводзіла. Супрацоўнікі дзяржкантролю высветлілі, што галоўны інжынер гаспадаркі прыняў аб'ект на паперы.

Як паведамляе тэлеканал ОНТ, гісторыя з фальсіфікацыяй дакументаў у "Васілішках" адбываецца ўжо не першы раз. Паўгады таму пасля праверкі, наладжанай аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, былы кіраўнік гаспадаркі разам са сваімі памочнікамі апынуўся за кратамі.