У школах з бацькоў збіраюць грошы на класныя журналы

У некаторых школах бацькі збіраюць грошы на класны журнал, у які дзецям выстаўляюць адзнакі. Пра гэта піша газета "Вечерний Гродно".  У вялікіх класах бацькі скідаліся па 1100 рублёў, у маленькіх – па 1300. Прычына ў тым, што раней школы атрымлівалі журналы бясплатна ад аддзелаў адукацыі, а апошнія пяць гадоў самі плацяць за іх, бо ў бюджэце няма грошай.

Год таму журнал каштаваў 14 тысяч рублёў. Увесну некаторыя школы паспелі купіць іх для старэйшай школы па 14-16 тысяч. Бліжэй да 1 верасня трэба заплаціць 22 000 рублёў. Зараз, калі закупляцца на ўсю школу, выйдзе ад 700 тысяч да 1,5 мільёна рублёў. Да таго ж часта трапляюцца бракаваныя журналы.