У Шумілінскім раёне каля чыгункі выявілі мінамётную міну

Мінамётную міну часоў апошняй вайны выявілі непадалёк ад чыгункi ў Шумiлiнскiм раёне мясцовыя жыхары. На месца небяспечнай знаходкі выязджалі мiлiцыянеры, выратавальнiкi, сапёры. Як адзначае газета "Звязда", на гэтым участку чыгункi штодня ходзiць шмат электрычак. Яшчэ адну мінамётную міну адкапалі падчас будаўнічых працаў каля Старабарысаўскай санаторнай школы-інтэрната. Давялося тэрмінова эвакуяваць усіх дзяцей, выхавацеляў і рабочых. Аднак сапёры высветлілі, што міна аказалася небаявой, паведамляе газета "СБ".