У Шумілінскім раёне шосты дзень шукаюць 10-гадовага хлопчыка

10-гадовы хлопчык знік каля вёскі Слабада Шумілінскага раёна. Кірыл Трафімаў пайшоў у лес і не вярнуўся.

Пошукі хлопчыка працягваюцца ўжо шосты дзень. У іх задзейнічаныя міліцыянты, выратавальнікі, ляснікі, камунальныя службы і нават авіяцыя. Па раёне распаўсюдзілі фотаздымкі Кірыла.

На днях яго, нібыта, бачыла мясцовая жыхарка, у міліцыі не выключаюць, што хлопчык проста можа хавацца ад сваякоў. Ён быў шостым дзіцём у сям'і, і бацькі, як лічаць праваахоўнікі, не надавалі яму належнай увагі.

ОНТ