У Швецыі неанацысты напалі на антыфашысцкую дэманстрацыю

Паліцыя затрымала 28 чалавек, перадае РБК. Па звестках праваахоўнікаў, каля 40 агрэсіўна настроеных маладых людзей атакавалі мірную акцыю, арганізаваную мясцовымі актывістамі на знак пратэсту супраць нарастання неанацысцкай прапаганды. У дэманстрацыі бралі ўдзел каля 200 чалавек.



У выніку сутычак два чалавека былі шпіталізаваныя. Акрамя таго, адзін паліцыянт атрымаў траўму ад удару ў спіну цяжкім прадметам.



Затрыманых абвінавацілі ў арганізацыі беспарадкаў і нападзе. Адказнасць узяла на сябе неанацысцкая групоўка "Шведскі рух супраціву".



Фота — ntv.ru