У Швейцарыі адкрыўся першы ў свеце 0-зоркавы гатэль
У невялікім швейцарскім горадзе Тойфен адкрыўся першы ў свеце 0-зоркавы гатэль. У яго нумарах няма вокнаў і мэблі, акрамя ложку і сціплай тумбачкі. А паміж некаторымі пакоямі няма дзвярэй, што таксама з’яўляецца часткай мінімалістычнай задумы гатэля. “Null Stern Hotel” заснаваны сучаснымі мастакамі-канцэптуалістамі (а таксама братамі-блізнятамі) Фрэнкам і Патрыкам Рыклінымі. Ён месціцца пад зямлёй, у былым сховішчы ад радыёактыўных ападкаў.
“Мы жадалі стварыць касмічны кантраст, — распавядае Патрык Рыклін. — Як паміж цукрам і рыбай. Ёсць, напрыклад, дзве рэчы, якія нельга ўявіць разам. Але злучаныя разам, яны прымушаюць людзей падумаць, файна гэта ці дрэнна. Вось так мы і прыдумалі “нуль зорачак”.
Гатэль разлічаны на 200 чалавек, але зараз там жыве толькі 14 пастаяльцаў. Праўда, брытанскае выданне “Guardian” мяркуе, што гатэль хутка зробіцца ў турыстаў сапраўдным “хітом”. Нездарма ж на ўваходзе вісіць шыльдачка “Нуль зорачак — гэта новыя сем”, — мяркуюць журналісты.