У Швейцарыі сабралі першыя вагоны для мінскай "гарадской электрычкі"
Як паведамляе БелаПАН, першы электрацягнік, сабраны для Мінску швейцарскай кампаніяй Stadler, прыбудзе ў Беларусь ужо ў студзені 2011 года. Састаў даставяць са Швейцарыі на шасці грузавіках. Даўжыня кожнага з іх складзе 34 метры, вышыня — 5 метраў. Выпрабаванні цягнік пройдзе ў лакаматыўным дэпо ў Баранавічах, пасля чаго яго даставяць у Мінск.
Кантракт на закуп дзесяці сучасных электрацягнікоў са швейцарскай кампаніяй Stadler Беларуская чыгунка склала ў рамках праекту "Гарадская электрычка". Кошт кожнага цягніка — 6 мільёнаў еўра. Шэсць цягнікоў звяжуць станцыі Мінск-Пасажырскі і Ждановічы, чатыры будуць працаваць на рэгіянальных маршрутах. У перспектыве плануецца, што гарадская электрычка звяжа сталіцу з гарадамі-спадарожнікамі.
Запуск першай электрычкі прызначаны на 2011 год.