У Скідалі мужчына з крыкам "Я робат!" ганяў людзей у інтэрнаце

24-гадовы вясковец уварваўся ўначы ў нядзелю ў адзін з інтэрнатаў у Скідалі. Ён быў у стане алкагольнага ап'янення, бегаў па калідоры, крычаў "Я робат!". У руках у мужыны былі нож і труба ад пыласоса. У адным з пакояў зламыснік збіў 39-гадовую жанчыну і яе 15-гадовую дачку. Пасля гэтага ён уцёк.

Праваахоўнікі па прыкметах, якія паведамілі пацярпелыя, здолелі адшукаць хулігана. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, распачатая крымінальная справа па артыкуле "Хуліганства", паведамляе прэс-служба міліцыі Гродзенскай вобласці.