У Скідзелі згарэў мэблевы цэх (фота)
Здарэнне адбылося ў ноч на 11 лютага.
Узгаранне ў цэху па вытворчасці мэблі прыватнага ўнітарнага прадпрыемства тушылі пяць пажарных разлікаў. Будынак цалкам быў ахоплены агнём, дах абрынуўся. У выніку, былі пашкоджаныя станкі і іншая маёмасць прадпрыемства. На шчасце, пацярпелых няма.
Прычына пажару і памер стратаў пакуль невядомыя, інфармуе прэс-служба МНС.



Фота — mchs.gov.by